Offcanvas Section

You can publish whatever you want in the Offcanvas Section. It can be any module or particle.

By default, the available module positions are offcanvas-a and offcanvas-b but you can add as many module positions as you want from the Layout Manager.

You can also add the hidden-phone module class suffix to your modules so they do not appear in the Offcanvas Section when the site is loaded on a mobile device.

 

Я Казак – не казак…

 

Я казак – не казак,

Што нагайкай свiсцiць

А казак, што калiсь,

Знау, як волю любiць!

 

Што гуляу за Дняпром

Ад зары да зары,

У вольнай Сечы грымеу,

Як парогi у Дняпры.

 

Што на бел-свет спявау

Песнi з поуных грудзей

I гасцiнна прымау

З свету вольных людзей.

 

Што умеу пастаяць-

Паляцець у паход-

I за волю сваю,

I за увесь бедны род.

 

Што кароны пiкай

I пасады устрасау,

А законы крывей

Самауладцам пiсау!

 

Арлянятам

1

Гэй, узвейце сваiм крыллем,

Арляняты, буйна, буйна,

На мiнулых дзен магiле,

Над санливасцю магутнай!..

 

У маланках перуновых,

З гулкiм гоманау грымотау

Для вякоу дыхтуйце новых

Нечувалыя ясноты.

 

Вам сярпы i косы у рукi

Ды мячы, кованы з сталi

Далi буры, завiрухi,

Што тут вылi, бушавалi.

 

Цень мiнуушчыны праклятай,

Дзе бiзун гуляу з нагайкай,

Змяцiце вы, арляняты,

Сваей новай сiлай, байкай.

 

Ужо выбила часiна

На вялiкую прыгоду

Выйсцi з мутнай каляiны

Беларускаму народу.

 

У чарадзейным карагодзе,

У неабелжнае свабодзе,

Без аковау на прыволлi

Ужо вiхрыцца наша доля.

 

2

 

Вам на паняць Серп i Молат

Даравала доля,

Каб з вас кожны быу як волат,

Не гнуу плеч нiколi.

 

Каб здабытую свабоду

Зналi, шанавалi

I у цяжкую прыгоду

Усталi грознай хваляй.

 

Зашумелi, загудзелi,

Як вiхор сусветны,

Не праспалi у пасцелi

Волi агняцветнай.

 

Вам дасталiся ад продкау

Сохi i бароны,

Каб вы у час пасля паводкау,

Выйшлi на загоны.

 

I з`аралi сваю нiву

Шырока, глыбока,

Зерне укiнулi шчаслiва,

Чыстае, як вока.

 

Каб рунела зерне тое

Весела, яскрава

Побач з нашай маладою

Сакалiнай славай.

 

Вам пакiнулi прадзеды

Гартаваны косы,

Каб вы з iмi сонца следам

Выйшлi на пакосы;

 

Каб касiлi да упагоду

Пустацвет i зелле,

Што сваiм пякучым ядам

Труцяць кроу у целе.

 

Каб звiнелi ваши косы

Над зямлею соннай

Ад начных i раннiх росау

Звонка векапомна.

 

Вам у спадчыне ад роду

Засталiся песнi,

Каб быць вашай асалодай

У жыцця прадвеснi.

 

Каб вы пелi не сцiхалi

У радасцi i у горы,

Гаманiлi нiбы хвалi

У бурлiвым моры.

 

Каб шоу гоман неспыняны

Ад поля, да поля

У людзей, яшчэ скаваных,

Заклiкау на волю.

 

           1923 г. Янка Купала

 

 

Гэй, паехау сын Данiла

 

Гэй, паехау сын Данiла
Ваяваць на вайну,
Ад нападу, ад няволi

Баранiць старану.

 

Сына мацi выпрауляла,
Крыж на памяць дала,
Каб матулю родну помнiу,
Як паедзе з сяла.
 
А дзяучына, мiла сэрцу,
Правяла за сяло
I дала на памяць персцень,
Каб у бiтвах вязло.
 
Так паехау сын Данiла
Сам сабой на вайну,
Азiрнууся на хацi ну
Ды змахнуу слязiну.
 
Ехау поле  i другое,
Трэцце поле дасцiг,
Дзе собралiся жоунеры
З сел  i весак усiх.
 
 I пайшлi яны паходам,
Дружна, смела пайшлi
Каб вон злу бяду прагнацi
З беларускай зямлi
 
Добра усе там ваявалi,-
Умiралi у баю.
А найлепш Данiла бiуся
За краiну сваю.
 
Хто iшоу ззаду, а хто з боку,
Азiрауся назад,
А Данiла усюды уперад
Выступацi быу рад.
 
Уручыла шанцавала
У бiтвах цяжкiх яму,
Ажне вораг напужаны
Дзiвiуся таму.
 
Год мiнуу, як ваявацi
Шоу Данiла з сяла,
А ужо слава па усiм свеце
Аб iм громка iшла.
 
Як  ачысцiлi ваякi
Кроу ад ворага свой,
Важна ехалi да дому,
Як тых пчол буйны рой.
 
А наперадзе усiх вядзе
Наш Данi ла з вайны,
Шабля блiскае пры боку
Конь пад iм буланы.
 
Ен вядзе усiм падарункi
Мацi сребны абраз,
А сваей дзяучыне мiлай
Доугi пацерак звяз.

                                                                                                              Янка Купала

 

Добавить комментарий


О нас

Cайт является информационным порталом, освещающим деятельность казаков РБ вне зависимости от их принадлежности к различным общественным организациям. Для размещения информации на сайте свяжитесь с нами
Форма обратной связи

Мы вконтакте

Новостная рассылка

Следите за новостями!