Случайное фото

Першапачаткі беларускай дзяржаўнасьці, зьвязаныя з казацкім рухам

Пра гісторыю беларускага казацтва распавядае прафесар гістарычных навук Алег Латышонак.

Грамадская арганізацыя «Беларускае казацтва», якую ўзначальвае былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч, хоча пераўтварыцца ў казацкае войска. Казакі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць ім стаць злучэннем тэрытарыяльных войскаў Беларусі. Мікалай Улаховіч здаўна гаворыць таксама пра тое, што мэтай ягонай арганізацыі з'яўляецца «адраджэнне казацтва ў Рэспубліцы Беларусь». Кім былі казакі? Ці можна шукаць каранёў казацтва таксама ў Беларусі? І як сучаснае казацтва маецца да традыцыяў? Пра гэта са старшынём Беларускага гістарычнага таварыства, прафесарам гісторыі Алегам Латышонкам размаўляе Яраслаў Іванюк.

 

JavaScript is disabled!
To display this content, you need a JavaScript capable browser.

 

Яраслаў Іванюк: Хто гэта – казак?

 

Алег Латышонак: Казак – гэта свабодны, вольны чалавек. Гэта людзі, якія шукалі сабе свабоды ў стэпе (можна сказаць, на памежжы стэпу), якія ваявалі з татарамі, але таксама займаліся гаспадаркай у меру магчымасцяў. Былі таксама казакі, якія служылі і ў Беларусі. Проста былі казакі і казацкія харугвы проста адзетыя і абмундзіраваныя, са зброяй на казацкі лад, якія служылі у войсках ці гэта Вялікага Княства, ці магнатаў літоўскіх.

 

Яраслаў Іванюк: Але ўсё ж такі казацтва асацыюецца перш за ўсё з Расеяй, а не з Беларуссю.

 

Алег Латышонак: Так, гэта перш за ўсё Україна і Расея, але былі таксама і беларускія казакі. Была даўняя традыцыя – “хадзіць на ніз”: каму было цяжка жыць ці не мог з няволяй пагадзіцца, той ішоў казачыць. І вельмі многа з Падняпроўя беларускага асабліва людзей ішло ў казакі. А калі ўжо выбухла паўстанне Хмяльніцкага, дык да казакоў далучаліся нават дзеці сенатарскіх родаў. Так што можна гаварыць пра вялікую ролю якраз казацтва ў гісторыі Беларусі ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Я лічу, што нават першапачаткі беларускай сучаснай дзяржаўнасці звязаны якраз з казацкім рухам, паколькі казацкі палкоўнік Паклонскі, які сам сябе назваў беларускім палкоўнікам, як першы хацеў стварыць тэрытарыяльную адзінку – аўтаномію – ў рамках Расеі, якая б называлася “Беларусь”. Так што традыцыя ёсць вялікая: усё Палессе пайшло, аказачылася – Пінск, Бабруйск. Не было горада, дзе людзі, якія б не сталі казацкімі, толькі Януш Радзівіл патапіў у крыві гэтае паўстанне. Таксама адзін з самых слаўных казацкіх палкаводцаў Міхал Крычэўскі паходзіў з Падляшша Паўдзённага, з-за Буга, як з нашага боку глядзець. Ён быў з рускай сям’і, але якая паланізавалася (ужо быў рыма-каталіком), але ён вярнуўся ў Праваслаўе і быў правай рукой Хмяльніцкага, які паслаў яго якраз на Беларусь, дзе і загінуў. Думаю, што таксама да абсалютна казацкага руху належыць і “балахоўшчына”. Балаховіч браў узор з казацтва, прычым украінскага. Для яго героем, такім улюбёным, быў Тарас Бульба. І балахоўскія злучэнні былі арганізаваны на казацкі ўзор, так што гэта такая апошняя ўспышка, можна сказаць, беларускага казацтва.

 

Яраслаў Іванюк: Гаворыце, што казацтва адыграла вялікую ролю ў гісторыі Беларусі, але ці станоўчую? Бо некаторыя гісторыкі наогул аспрэчваюць, што казацтва мае свае карані на тэрыторыі Беларусі, а калі ўжо і былі такія казакі, то хутчэй за ўсё спрычынілі яны для беларускіх зямель самую крыўду.

 

Алег Латышонак: Безумоўна, паўстанне Хмяльніцкага і маскоўская вайна сярэдзіны 17 стагоддзя знішчылі Беларусь, але ж трэба глядзець, за што тыя людзі змагаліся. А яны змагаліся за свабоду. Мы ж гаворым пра рабаўладальніцкую дзяржаву. Я проста не магу слухаць, калі выхвальваюць Вялікае Княства Літоўскае, як там нам было добра. Добра то было некалькім працэнтам людзей, а сяляне мусілі адрабляць паншчыну, і тыя, якім гэта не падабалася, ішлі ў казакі – “казачыліся”. І, думаю, што цяжка іх за гэта вінаваціць. Я не бачу ў тым станоўчых герояў, бо таксама і князь Януш Радзівіл, як яго войска выразалі пад корань – Пінск (некалькі тысяч чалавек), аблога Магілёва (васямнаццаць тысяч мёртвых). Гэта ніякі для мяне не герой нашай гісторыі.

 

Яраслаў Іванюк: Згадваецца таксама пра казакаў у кантэксце Другой Сусветнай вайны, што тады казацкія аддзелы палілі беларускія вёскі, забівалі мірных жыхароў.

 

Алег Латышонак: Ну так, бо былі такія, але гэта былі расейцы. Там маглі папасць беларусы, бо мабілізавалі прымусова, проста прымушалі паступаць. Але хутчэй не ў казацкія, а ў іншыя фармаванні. Казакі – гэта была асобная, можна сказаць, нават этнічная група, з якой часта звязваліся з немцамі па прычыне сваёй антыбальшавіцкасці. І гэтыя казакі фармаваліся таксама на тэрыторыі Беларусі, але проста немцы іх на гэтай тэрыторыі пасадзілі. З гісторыяй беларусаў яны нічога супольнага не маюць, хіба такое, што беларусаў нішчылі.

 

Источник: http://www.radyjo.net/4/91/Artykul/240250

 

 Наш комментарий

Это неполная запись интервью. Концовку Олега Латышонка мы обрезали, так как в ней приведены беспочвенные, по нашему мнению – ложные обвинения, направленные в адрес РОО «БК». Хотя мы не относимся к данной организации, находясь в тесном общении с её членами, можем смело это утверждать. Возможно, на мнение о современных реалиях казачества в Беларуси, высказанное профессором, повлияла антироссийская пропаганда, может, его личная неприязнь или ещё что-то – так или иначе, это заблуждение.

С точки зрения истории, нас удивила объективность его высказываний, хотя надо отметить, что, находясь в Польше, он, видимо соблюдая корректность, не упомянул, что в тот трагический период истории, когда, за исключением нескольких процентов населения, жизнь нашего народа была рабской, ВКЛ находилось в составе Речи Посполитой.

 

Комментарии  

 
#1 18.02.2016 05:46
Очень интересная информация. Хотя про Улаховича зря вырезали, люди сами разберутся где правда, а где ложь. Но вот самое интересное, что подобных оценок казачества на Беларуси среди польских и беларуских ученых масса, а вот написать историю беларуского казачества не берется никто. Страшно что ли? Зато тенденциозных статей как стой так и с другой стороны масса. Может ваш сайт попробует это сделать, или хотя бы организует вменяемую дискуссию по этому вопросу.
Цитировать
 
 
#2 Петр 18.02.2016 20:30
Концовку вырезали, по тому что данный материал может быть расценен как клевета, порочащая имя организации и конкретных людей и может послужить основание для судебного иска, в тоже время, указана ссылка на первоисточник, где можно ознакомится с полным материалом.
Труды по истории казачества на Беларуси есть и особенно много по периоду казачье-крестьянского восстания, просто они не афишируются, лежат на полках. В 2015г. вышел научный сборник "Беларуская даунiна" выпуск 2, в нём напечатан материал "Казаки в белорусской исторической традиции и коллективной памяти", стр 5-26, автор Марзалюк Игорь Александрович, доктор исторических наук, профессор, заведующий кафедрой археологии и специальных исторических дисциплин. Материал очень объективный, но к сожалению сборник вышел в количестве всего 100 экз. Мы не получили разрешение перепечатать материал на сайте, но можем написать свой материал, пользуясь этим трудом, со ссылками на источники.
Цитировать
 
 
#3 19.02.2016 06:43
Так вот и я о том же. Если проводится узкое историческое исследование при котором цепляется казачья тема, то идет объективное изложение фактов и их оценка. Но такие труды труднодоступны обычному читателю. Зато другие материалы типа аля-деружинский-орлов, читай не хочу. А почему так? Казакам не разрешили перепечатать материал о казаках. Тогда для кого он написан? И самое главное зачем? Кроме того история казачества на Беларуси не ограничивается казацко-крестьянскими войнами, она намного шире и многограннее, но об этом как то то же не принято говорить. Получается как в известном сериале - истина где то рядом, но она недоступна, потому что её скрывают. Получается правда о казаках на Баларуси никому не выгодна?
Цитировать
 
 
#4 Петр 20.02.2016 16:38
Проблема замалчивания истории казачества на Беларуси берёт своё начало в СССР, и передалась нам по наследству, при Хрущёве во время второй Богоборческой компании начали менять и отношение Белорусского народа к казакам, из положительного, каким оно было в народной памяти, на отрицательное. Сейчас подлог истории продолжается потому что СМИ освещающие эту тему находятся в руках лжецов занимающихся пропагандой ложной истории. В свою очередь будем предпринимать всё зависящее от нас чтобы люди узнали правду.
Цитировать
 
 
#5 18.03.2016 20:34
Как сказал наш Президент: "Раньше суверенной БелоРУССИИ не было, но теперь она есть". Так же и о казачестве можно сказать: "Не было, а теперь есть и это добре".
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить