Турнір па панкратыёне памяці Паўла Зуйкевіча зладзiлi казакi спартыунага клубу "Мядзведзь"

Случайное фото

Турнір па панкратыёне памяці Паўла Зуйкевіча зладзiлi казакi спартыунага клубу "Мядзведзь"

На заканчэнне года заўжды прыпадае шмат розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Ганцавiцкiм раёне. Сёлета ў юбілей Вялікай Перамогі і Год моладзі адметнай падзеяй стаў турнір па панкратыёне памяці героя-разведчыка, ураджэнца вёскі Лактышы Паўла Зуйкевіча, праведзены  19 снежня ў спартыўнай зале СШ № 1 райцэнтра.

Назаўсёды маладым застаўся ў памяці Павел Зуйкевіч, лёс якога вельмі трагічны і яркі адначасова. Падчас акупацыі яго адправілі ў Германію, дзе ён апынуўся ў канцэнтрацыйным лагеры, але не скарыўся і здолеў здзейсніць уцёк. Праз палову Еўропы Павел прайшоў, каб вярнуцца на Радзіму. Ужо на Чарнігаўшчыне сустрэў партызан, поплеч з якімі змагаўся з акупантамі да вызвалення. А потым была школа радыстаў-разведчыкаў і спецаперацыя ў Чэхаславакіі, дзе юнак у баі  загінуў ад рук гітлераўцаў 8 красавіка 1945 года — за месяц да Вялікай Перамогі. Гісторыя яго жыцця заслугоўвае рамана ці кінастужкі — як прыклад мужнасці, адвагі, нескаронасці і адданасці свайму народу, сваёй Радзіме.

 

У адзінаборствах няма месца слабасці духу. Той, хто выходзіць на байцоўскі дыван, змагаецца, нягледзячы ні на што, і нават калі прайграе — усё роўна пераможца, найперш — над самім сабою, сваімі страхамі і сумненнямі. 

Менавіта таму падчас турніра па панкратыёне, па сутнасці, не было тых, хто прайграў. Усе спартсмены, якія выступілі, заслугоўваюць увагі. А іх сабралася нямала. Сем каманд з Ганцавіч, Мінска, Пінска, Белаазёрска, Ляхавіч і пасёлка Азярэчча з’ехаліся, каб аддаць даніну памяці нашаму земляку і прадэманстраваць сваё майстэрства.

На ўрачыстым адкрыцці турніра кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч выказаў удзячнасць спартсменам, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, і заўважыў, што цудоўна, калі моладзь не сядзіць па дамах за камп’ютарамі і перад тэлевізарамі, а займаецца спортам і паказвае прыклад сваім аднагодкам.

Дарэчы, спаборніцтвы праходзілі як па панкратыёне, так і па адным з яго падвідаў — грэплінзе (від барацьбы — заўв. аўт.). У гэтай дысцыпліне выступала частка спартсменаў менавіта з Ляхавіч і Пінска, дзе культывуюцца такія адзінаборствы, як дзюдо і самба. Але ж найбольшую ўвагу, безумоўна, прыцягвалі да сябе паядынкі па панкратыёне, асабліва сярод юнакоў ад 14 да 18 гадоў і дарослых. Увогуле, час, на працягу якога праводзіўся турнір, для аматараў спорту праляцеў амаль непрыкметна. А яго выдатная арганізацыя і прафесійнае судзейства пакінулі прыемныя ўражанні як у саміх спартсменаў, так і прадстаўнікоў каманд. Дарэчы, адным з “галоўных рухавікоў” турніру стаў спартыўны клуб “Мядзведзь”, якi арганiзавалi мясцовыя казакi. І менавіта на яго базе і адбывалася падрыхтоўка суддзяў — праводзіліся семінары і залікі. Ды і запрошаныя на турнір каманды — вынік даўняга супрацоўніцтва паміж аматарамі адзінаборстваў з розных куткоў краіны. Не дзіўна, таму што спартыўны клуб і быў адзначыны землякамі Паўла Зуйкевіча каштоўным падарункам. Гаворачы аб арганізацыі турніра, варта адзначыць усебаковую падтрымку мясцовай улады.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Rambler's Top100 Allbell.org